10 млрд злотых (2,35 млрд еўра) плануецца выдаткаваць на ўзмацненне супрацьпаветранай абароны, унутранай бяспекі і мяжы. Гэта тычыцца ўзвядзення сістэмы ўмацаванняў, змены рэльефу і выкарыстанне экалагічных рашэнняў.
«Усходні Шчыт» — шматкампанентая сістэма
Падпалкоўнік Кшыштаф Пшэпёрка ў эфіры Польскага радыё 24 заявіў, што заява Дональда Туска — «вельмі добрая навіна для нашага грамадства, для Польшчы», удакладніўшы, што ў гэтым праекце ўдзельнічае не толькі Польшча.
— Фактычна да гэтай праграмы далучаюцца ўсе астатнія заходнееўрапейскія краіны, у асноўным сябры НАТА. Мы ў гэтым найбольш зацікаўленыя, бо мы флангавая краіна, калі гаворка ідзе пра пагрозы.
Як можа выглядаць «Усходні Шчыт»?
Сваімі прагнозамі падзяліўся былы баец польскага спецпадраздзялення GROM:
— Хачу нагадаць, што фартыфікацыйныя збудаванні, пра якія гаварыў прэм'ер-міністр, не могуць быць такімі, як падчас Першай або Другой сусветнай вайны.
Тэхніка і ўзбраення, безумоўна, лепшая, тут патрэбна спалучэнне ўсіх элементаў бяспекі, моцная фартыфікацыя з радыёэлектроннай аховай памежных аб'ектаў, таму кампанентаў гэтай сістэмы будзе шмат.
эж